У Францыі банда скрала 70 кг золата
Французская паліцыя праводзіць аперацыю па лоўлі банды з чатырох чалавек, якая скрала 70 кг золата з інкасатарскага фургона на поўдзень ад Ліёна, перадае Бі-Бі-Сі.
Нападнікі перагарадзілі шлях інкасатарам пры дапамозе свайго аўтамабіля і забралі золата на 1,6 млн долараў. Саміх жа ахоўнікаў рабаўнікі зачынілі ў фургоне.
Пакідаючы месца злачынства, зламыснікі падпалілі адзін з сваіх аўтамабіляў, каб знішчыць доказы. Полымя перакінулася на іншыя аўто, якія стаялі непадалёк. Паліцыянты, якія прыбылі на месца злачынства, паспелі вызваліць ахоўнікаў. Аднак на самой трасе стварыўся аўтамабільны затор, які перашкодзіў пагоні.