У Фаніпалі абвалілася будоўля храма-капліцы
Зранку 28 ліпеня ў Фаніпалі пад Мінскам абвалілася будоўля храма-капліцы Ушэсця Гасподняга, піша dzr.by.
Узвядзенне будынка капліцы на вуліцы Маладзёжнай пачалося яшчэ ў 2018 годзе. За тры гады будынак узняўся над зямлёй прыкладна на шэсць метраў. У ім ішлі работы па ўзвядзенні скляпенняў.
Ахвяраў пры здарэнні няма, бо падчас абвалу на будоўлі нікога не было.
Сярод папярэдніх прычын называюцца парушэнні тэхналогіі будаўнічых работ.