У ЕС змяняюцца нормы правозу вадкасцяў у ручной паклажы

У ЕС змяняюцца нормы правозу вадкасцяў у ручной паклажы / pixabay.com
У Еўрасаюзе змяняцца правілы правозу вадкасцяў у ручной паклажы для пасажыраў самалётаў. Гэта стане магчымым пасля таго, як у аэрапортах усталююць новае абсталяванне для дагляду, перадае тэлеканал Euronews.
Зараз у ручной паклажы пасажыры могуць перавозіць да аднаго літра вадкасці, пры гэтым яе неабходна разліваць у ёмістасці да 100 мл. У будучыні пасажыры змогуць перавозіць да двух літраў вадкасці, і разліваць яе па асобных ёмістасцях ужо не спатрэбіцца.
Новае абсталяванне для дагляду дазваляе эфектыўна выяўляць выбуховыя рэчывы ў вадкасцях, таму абмежаванні могуць быць не такімі строгімі, як раней.
Паводле інфармацыі Еўракамісіі, абсталяванне могуць масава ўсталяваць у еўрапейскіх аэрапортах ужо "ў бліжэйшыя дні". Яно ўжо працуе ў некаторых аэрапортах Італіі, а хутка з’явіцца і ў аэрапортах Германіі, Ірландыі, Літвы, Мальты, Швецыі і Нідэрландаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.