У ЕС выказаліся пра газ як "новы сродак гібрыдных атак" Лукашэнкі
У Бруселі адрэагавалі на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра магчымасць перакрыцця газаправода Ямал-Еўропа ў выпадку, калі Еўрасаюз увядзе новыя пакеты санкцый супраць Беларусі і закрые межы з нашай краінай. Ён даручыў МЗС "папярэдзіць усіх у Еўропе". Як бачым, словы Лукашэнкі там пачулі. Але наўрад ці рэакцыя яго парадуе.