У ЕС цалкам вакцынавана 70% насельніцтва
На прыёме ў доктара / Еўрарадыё
У Еўрасаюзе цалкам вакцынавалася ад каранавіруса 70 адсоткаў насельніцтва. Пра гэта распавяла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у Twitter. "Хачу падзякаваць многім людзям, дзякуючы якім гэта вялікае дасягненне стала магчымым, але трэба ісці далей", — напісала яна.
2 жніўня стала вядома, што 60% жыхароў Еўрасаюза атрымалі поўны курс вакцыны.
Насельніцтва Еўрасаюза ацэньваецца прыкладна ў 450 млн жыхароў.