У ДТЗ у Мінску на праспекце Незалежнасці пацярпелі 4 чалавекі (фота)
У ДТЗ у Мінску на праспекце Незалежнасці пацярпелі 4 чалавекі. Раніцай 15 чэрвеня ва Уруччы сутыкнуліся чатары аўтамабілі. Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, “Рэно-Твінга”, які рухаўся ў бок МКАД, апынуўся на паласе сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з аўтамабілем “Фольксваген-Пасат”. Таксама нязначныя пашкоджанні атрымалі дзве “Хонды”.
У выніку аўтаварыі пацярпелі дзяўчына-кіроўца і пасажырка “Рэно”, кіроўца “Фольксвагена” і яго пасажыр. Іх завезлі ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота: ДАІ