У Дрыбіне з пенсіянераў рыхтуюць снайпераў
Стралялі і мужчыны, і жанчыны / dribin.by
У Дрыбіне на Магілёўшчыне для пенсіянераў арганізавалі "снайперскае шматбор'е". Як піша газета "Савецкая вёска", мерапрыемства прайшло ў мясцовым цэнтры фізкультурна-аздараўленчай працы. Стралялі і мужчыны, і жанчыны. Не выключана, што кагосьці са "снайпераў" запішуць у "народнае апалчэнне".