У "чорны спіс" ЕС трапяць туркампаніі, якія возяць нелегальных мігрантаў

У "чорны спіс" ЕС трапяць туркампаніі, якія возяць нелегальных мігрантаў

Еўрасаюз уносіць у санкцыйны спіс турыстычныя і транспартныя кампаніі, якія ўдзельнічаюць у перавозцы мігрантаў. Гэта вынікае з дакумента, доступ да якога атрымала агенцтва Bloomberg. 

Мера будзе прынятая, каб заблакаваць спробы Беларусі ды іншых краін выкарыстоўваць нелегальную міграцыю супраць Еўрасаюза. Згодна з дакументам, любая кампанія, якая садзейнічае кантрабандзе людзей, можа быць пазбаўленая ліцэнзіі і права ажыццяўляць транзіт па тэрыторыі ЕС.

Чакаецца, што пяты пакет санкцый ЕС супраць беларускага рэжыму набудзе моц на наступным тыдні. Ён скіраваны супраць фізічных і юрыдычных асобаў, датычных да арганізацыі міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.