У Чэрвеньскім райвыканкаме вырашаюць лёс маладой сям'і — фотафакт
Галасаванне ўдзельнікаў савета ў прысутнасці сям'і / t.me/chervenby/
Раніцай у чацвер засядаў каардынацыйны савет пры Чэрвеньскім райвыканкаме (Мінская вобласць). Як піша раённая газета, разглядаліся пытанні па выкананні дэкрэта Аляксандра Лукашэнкі "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неўладкаваных сем'ях".
На фота — галасаванне ўдзельнікаў савета. Яны вырашаюць лёс маладой сям'і, якая прысутнічае ў поўным складзе: маці трымае на руках маленькае дзіця. Якое рашэнне было прынятае, невядома.