У чэмпіянаце Беларусі мінскае "Дынама" разграміла "Гомель"
У пятніцу стартаваў 22-гі тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Мінскае "Дынама" на стадыёне "Трактар" разграміла "Гомель" — 3:0. Дынамаўцы набралі 43 ачкі пасля 21 матча і дагналі "Шахцёр", які ў пятніцу згуляе на сваім полі з "Энергетыкам-БДУ".