У Чэхіі не будуць патрабаваць апастылізацыю дакументаў у некаторых беларусаў
Зімовая Прага / pixabay.com
У Чэхіі не будуць патрабаваць апастылізацыю дакументаў у некаторых беларусаў. Гэта датычыць тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па чэшскай доўгатэрміновай візе альбо дазволе на доўгатэрміновае ці пастаяннае пражыванне. Пра гэта паведамляе Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы. Падкрэсліваецца, што чэшскі бок адрэагаваў на яго запыты (яны накіроўваліся ў розныя ўстановы).
"Спадзяемся, што гэта рашэнне спросціць жыццё ў Чэхіі для тых з вас, хто не мае магчымасці паехаць у Беларусь, — піша Офіс. — Звяртаем увагу, што паслабленне не тычыцца тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па кароткатэрміновых візах".