У Чарнігаве расійскія войскі абстралялі ракетамі жылыя дамы і школы
У Чарнігаве расійскія войскі абстралялі ракетамі жылыя дамы і школы. Пацярпелі некалькі шматпавярховікаў, дзве навучальныя ўстановы і іншыя будынкі. Вайсковых аб'ектаў там няма.
Мясцовая паліцыя дакументуе факты ваенных злачынстваў. Колькасць пацярпелых падчас авіяцыйнай атакі ўдакладняецца. Вядома, што загінулі і мірныя жыхары, і вайскоўцы. Пазней пад заваламі знайшлі целы больш за трох дзясяткаў загінулых.