У чацвер у Беларусі прагназуюцца мокры снег і дождж

У чацвер, 17 снежня, у Беларусі прагназуюцца мокры снег і дождж. У асобных раёнах магчымы туман, а на дарогах — галалёдзіца, папярэджваюць сіноптыкі.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад -2 да +3 градусаў. Яна па-ранейшаму перавышае кліматычную норму для сярэдзіны снежня. Напрыклад, у Брэсце чакаецца ў начныя гадзіны ад 0 да +2, а ўдзень — 1-3 цяпла. У Мінску на працягу сутак ад 0 да +2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.