У чацвер у Беларусі будзе да 14 цяпла і без ападкаў
Восень / pixabay.com
У чацвер, 2 лістапада, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі чакаецца туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -1 да +5. Удзень паветра прагрэецца да +6...+12, па захадзе Беларусі чакаецца да 14 цяпла.
vk.com/belgidromet