У чацвер чакаюцца кароткачасовыя дажджы, будзе да +10

27 верасня ў Беларусі надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. Ноччу і раніцай у многіх раёнах дажджы, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні моцны парывісты.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 4 да +10, днём ён падымецца да 12-18 градусаў цяпла.
Дарэчы, на пятніцу, 28 верасня, сіноптыкі прагназуюць моцны парывісты вецер — парывамі да 15-20 метраў у секунду.