У чацвер амаль па ўсёй Беларусі прагназуецца снег
Снег у красавіку / t.me/narachanka/
Удзень у чацвер, 10 красавіка, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца снег, мокры снег. Уначы месцамі на ўсходзе магчымыя моцны снег і завіруха. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, месцамі — слабы галалёд. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер (у тым ліку і ў сталіцы) — да 15-20 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -1 да -6 градусаў (у Мінску — 3-5 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -1 да +5 (у сталіцы — ад 0 да +2).
У пятніцу ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй краіне. Уначы будзе 1-8 марозу, удзень — ад -1 на поўначы да +7 на захадзе. У суботу пачнецца пацяпленне. Калі ў начныя гадзіны чакаецца ад -5 да +2, то ў дзённыя гадзіны — ад +4 на поўначы да +12 градусаў на захадзе Беларусі.
vk.com/belgidromet