У цэнтры Мінска ў пад'ездзе шматпавярховага дома знайшлі труп мужчыны
У Мінску ў пад'ездзе шматпавярховага дома па вуліцы Карла Маркса знайшлі труп мужчыны. Здарэнне адбылося раніцай у аўторак. На твары загінулага былі сляды збіцця.
Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, падазраванага ў забойстве затрымалі па гарачых слядах. На яго вопратцы і ў кватэры знайшлі сляды крыві. Высветлілася, што напярэдадні мужчыны (ім абодвум па 66 гадоў) сумесна распівалі спіртныя напоі.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання". Адзначаецца, што "праз суткі затрыманы прызнаўся ў злачынстве".