У цэнтры Мінска праходзіць апошні "Пікет салідарнасці" (відэа)

У цэнтры Мінска праходзіць апошні "Пікет салідарнасці" (відэа)

У цэнтры Мінска ўвечары 18 чэрвеня праходзіць пікет салідарнасці з затрыманымі падчас сёлетняй выбарчай кампаніі. Яго цэнтр — каля філармоніі на плошчы Якуба Коласа. 

На пікеце можна падпісацца за вылучэнне дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты. Чарга ахвочых зрабіць гэта расцягнулася ад станцыі метро "Плошча Якуба Коласа" да станцыі метро "Плошча Перамогі" — больш як на 600 метраў!

Як гэта адбываецца, глядзіце ў стрыме Еўрарадыё!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.