У цэнтры Мінска перакуліўся фургон з булачкамі (фота)
Здарэнне адбылося 22 траўня на сталічнай плошчы Мяснікова.
Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых пры здарэнні не было. Але фургон Mercedes моцна пашкоджаны, кіроўца моцна перажываў з нагоды здарэння. Нягледзячы на спякоту, яго літаральна трэсла, піша onliner.by.
У ДАІ кажуць, што фургон сутыкнуўся з Kia Sportage. Кіроўца красовера заяўляе, што Mercedes рухаўся на забараняльны сігнал святлафора. Па яго словах, кіроўца фургона выскачыў на скрыжаванне з боку гандлёвага цэнтра "Сталіца". Ад удару фургон перакуліўся, яго кіроўцу даставалі з кабіны праз фортку. Крыху пазней у размовах з інспектарамі ён не хаваў, што паехаў на чырвоны.
У здарэнні ніхто не пацярпеў. Абодва аўтамабілісты былі цвярозыя.


Фота — onliner.by