У цэнтры Мінска фура збіла раварыста
У Мінску фура збіла раварыста
У Мінску на вуліцы Максіма Багдановіча фура збіла раварыста. Каля 13:00 3 верасня 46-гадовы кіроўца грузавіка SCANIA хацеў павярнуць направа і рушыў да знешняга боку скрыжавання. У гэты час там — па рэгуляваным пешаходным пераходзе — праязджаў раварыст.
У выніку ДТЗ хлопец атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў шпіталь. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС г. Мінска і следча-аператыўная група УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Па факце здарэння праводзіцца праверка.