У Быхаве агучаць прысуд падпальшчыкам камеры фотафіксацыі

6 лютага ў судзе Быхаўскага раёна будзе агучаны прысуд па справе падпальшчыкаў камеры фотафіксацыі. На лаве падсудных знаходзяцца двое жыхароў Магілёва ва ўзросце 29 і 33 гадоў. Паводле следства, 27 ліпеня 2014-га мужчыны знаходзіліся ў вёсцы Чачавічы Быхаўскага раёна, былі ў стане алкагольнага ап'янення. На мікрааўтобусе яны тросам вырвалі металічную апору з камерай фотафіксацыі, скралі электроніку, а корпус радара кінулі ў вогнішча.

Як інфармуе партал tut.by, у адносінах мужчын была распачатая крымінальная справа па артыкуле "Крадзеж, здзейснены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры". Абвінавачаныя прызналі сваю віну і кампенсавалі страты (373 млн рублёў). Тым не менш, ім пагражае да 5 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці з адбыццём пакарання ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Фота: tut.by