У Бярозаўскім раёне загінуў рабочы — яго засыпала ў траншэі
У Бярозаўскім раёне загінуў 57-гадовы рабочы — яго засыпала ў траншэі. Трагічнае здарэнне адбылося апоўдні 13 красавіка ў вёсцы Нівы. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама, паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы быў рабочым мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ён капаў траншэю для пракладкі вадаправода глыбінёй каля 1,3 метра.
Адзначаецца, што на месца здарэння прыязджала хуткая дапамога, але рэанімацыйныя мерапрыемствы не далі выніку — мужчына памёр. Праваахоўнікі праводзяць праверку.