У Бялынічах працаўнікоў ЖКГ праверылі, ці яны ўмеюць страляць
Удзельнікі і ўдзельніцы праверкі / zara.by
У Бялынічах у Магілёўскай вобласці для работнікаў мясцовай ЖКГ арганізавалі праверку па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, піша газета "Зара над Друццю". Адбылася яна ў рамках спартакіяды.
Правяралі, як страляюць і мужчыны, і жанчыны. Раённая газета змясціла іх фотаздымкі з вінтоўкамі ў руках.
zara.by