У Брытаніі паліцыянт утрымаў рукамі машыну, якая ледзь не ўпала з моста

У Брытаніі паліцыянт утрымаў рукамі машыну, якая ледзь не ўпала з моста

Неверагодны ўчынак брытанскага паліцыянта Марціна Уіліса — праваахоўнік рукамі ўтрымаў машыну, якая ледзь не сарвалася з моста. Такім чынам паліцыянт уратаваў жыццё кіроўцы, што сядзеў у кабіне і не мог самастойна выбрацца.

Як перадае ВВС, фургон сышоў з трасы, перакуліўся і балансаваў пад парывамі ветру на самым краі моста. Машына вісела над высокім адхонам і могла ў любы момант упасці. Кіроўца сядзеў у кабіне і чакаў дапамогі. Першым на месца прыбыў паліцыянт Марцін Уіліс. Ён схапіўся за фургон і ўтрымліваў яго з усёй моцы, каб той не разгойдваўся на вятры. Затым пад’ехала пажарная машына і аказала патрэбную дапамогу.