У Брэсцкім раёне ратавальнікі выцягнулі лася, які праваліўся пад лёд (фота)
У Брэсцкім раёне ратавальнікі выцягнулі лася, які праваліўся пад лёд. Здарэнне адбылося 4 студзеня пасля 13-й гадзіны на рацэ Лясная каля вёскі Церабунь. Глыбіня там была невялікая, але лось самастойна вызваліцца не мог, стаяў у вадзе.
Каб дапамагчы жывёле, супрацоўнікам МНС давялося выкарыстаць бензапілу — пашыралі палонку ў бок берага. Пасля на рогі лася накінулі вяроўку і выцягнулі яго на бераг. Выратаваная жывёла пайшла ў бок лесу, інфармуе прэс-служба МНС.
Фота: mchs.gov.by