У Брэсце з дома з-за задымлення эвакуявалі больш за 20 чалавек
У Брэсце на вуліцы Вулькаўскай з 9-павярховага дома з-за задымлення эвакуявалі больш за 20 чалавек, а сярод іх дваіх дзяцей. Здарэнне адбылося позна ўвечары 28 лютага. Супрацоўнікі МНС выводзілі людзей з кватэр на 8-м і 9-м паверхах.
Мяркуецца, што з-за парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання адбылося кароткае замыканне электраправодкі, інфармуе прэс-служба МНС.