У Брэсце ўначы на аўтамабілі Tesla ехала 12-гадовая дзяўчынка
У Брэсце ўначы на аўтамабілі Tesla ехала... 12-гадовая дзяўчынка, паведамляе БЕЛТА. Супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на легкавік з-за таго, што ён вельмі марудна ехаў. Яны яго спынілі. За рулём была дзяўчынка-падлетак.
Даішнікі высветлілі, што 46-гадовы мужчына (ён ехаў на пасажырскім сядзенні побач) вучыў сваю дачку кіраванню машынай. На яго склалі пратакол за перадачу кіравання аўтамабілем бяспраўніку.