У Брэсце ў рацэ Мухавец знайшлі цела зніклай 37-гадовай жанчыны

У Брэсце ў рацэ Мухавец знайшлі цела зніклай 37-гадовай жанчыны

У Брэсце ў рацэ Мухавец знайшлі цела 37-гадовай мясцовай жыхаркі, якая знікла яшчэ ў сакавіку. Жанчына сышла з дому ў ноч з 19 на 20 сакавіка і пра яе месцазнаходжанне нічога не было вядома. Як брат напісаў заяву ў міліцыю аб адсутнасці без вестак.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Брэсцкую абласную міліцыю, цела жанчыны ў вадзе заўважылі раніцай 12 красавіка работнікі гідравузла “Трышын”. Мяркуецца, што прычынай гібелі стала ўтапленне. Памерлую апазнаў брат.

Міжраённы аддзел Следчага камітэту праводзіць праверку па факце смерці.