У Брэсце падлеткі абрабавалі летнюю кавярню
Здарэнне адбылося ў ноч з 25 на 26 траўня.
Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, раніцай у міліцыю звярнулася дырэктарка абрабаванай кавярні з парку імя 1 траўня. Як заявіла жанчына, уначы невядомы скраў спіртныя напоі і прадукты харчавання. Агулам кошт скрадзенага склаў больш за 2 мільёны рублёў.
Неўзабаве праваахоўнікі вылічылі злодзеяў. Імі апынуліся чацвёра непаўналетніх падлеткаў — два 17-гадовыя навучэнцыаў сярэдне-спецыяльнай установы, 15-гадовы школьнік і 16-гадовая школьніца. Усе — жыхары Брэста.
На іх пачалі крымінальную справу, аднак пад варту маладых людзей не бралі.