У Брэсце Наталлю Папкову асудзілі яшчэ на 5 сутак

У Брэсце Наталлю Папкову асудзілі яшчэ на 5 сутак

У Брэсце 31 сакавіка прайшоў чарговы суд над грамадскай актывісткай Наталляй Папковай. За ўдзел у "маршы недармаедаў", які прайшоў у Брэсце 19 лютага, дзяўчыну абвінавацілі ў парушэнні Закона "Аб масавых мерапрыемствах", паведамляе праваабарончы сайт "Вясна"

У судзе Папкова заявіла, што грамадскі парадак не парушала. Крыкі "Жыве Беларусь!" — па яе словах, гэта яе вітанне са знаёмымі. А плясканне ў далоні, як зазначыла дзяўчына, не можа быць правапарушэннем.

Тым не менш суд прызнаў яе вінаватаў ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Дзяўчыну арыштавалі на 5 сутак.