У Брэсце на прагулцы загінуў пяцігадовы хлопчык
Медыкі спрабавалі рэанімаваць хлопчыка, але беспаспяхова / Ілюстрацыйнае фота mchs.gov.by
Пяцігадовы хлопчык загінуў у Брэсце падчас прагулкі ў лесе. Ён зваліўся ў тэхналагічны калодзеж глыбінёй тры метры, расказалі ў МНС Беларусі.
Трагедыя адбылася ў нядзелю днём. На месца выклікалі выратавальнікаў і медыкаў. Дзіця дасталі, лекары спрабавалі яго рэанімаваць, але выратаваць не змаглі — канстатавалі смерць.
Родным хлопчыка спатрэбілася псіхалагічная дапамога. З імі працавалі супрацоўнікі МНС.