У Брэсце малады чалавек заснуў у чыгуначнай каляіне і трапіў пад цягнік

У Брэсце малады чалавек заснуў у чыгуначнай каляіне і трапіў пад цягнік

У Брэсце малады чалавек увечары 22 сакавіка заснуў у чыгуначнай каляіне (каля пераезду па вуліцы Фартэчнай). На сігналы, якія падаваў машыніст грузавога цягніка, ён не рэагаваў. У выніку, нягледзячы на экстраннае тармажэнне, пазбегнуць наезду не ўдалося, інфармуе БелаПАН.

Пацярпелы трапіў у бальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу і іншымі траўмамі. Ім аказаўся 24-гадовы жыхар Брэсцкага раёна. Яго стан ацэньваецца як здавальняючы. Вядома, што хлопец знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Ён распавёў, што ішоў праз чыгуначныя пуці і ўпаў паміж рэйкамі, самастойна падняцца не здолеў, а потым заснуў. Калі ён прачнуўся, то пабачыў машыніста цягніка, які цікавіўся тым, як ён сябе адчувае.