У Брэсце хуліган з пнеўматычнага пісталета абстраляў школьнікаў
У Брэсце хуліган з пнеўматычнага пісталета абстраляў школьнікаў. Здарэнне адбылося 12 сакавіка. Як паведаміў БЕЛТА Сяргей Дучэнка, начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, малады чалавек страляў у накірунку вучняў 5-й школы, якім 8, 10 і 11 гадоў. Таксама хуліган патрапіў у шкло пасажырскіх дзвярэй аўтамабіля "Рэно" і пашкодзіў яго.
Міліцыянеры затрымалі 15-гадовага "стралка". Ім аказаўся навучэнец каледжа будаўнікоў. Ён страляў з пнеўматычнага пісталета з балкона сваёй кватэры. Пісталет Borner праваахоўнікі знайшлі і забралі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Хуліганства" (пакаранне складае ад 3 да 10 гадоў зняволення). Высвятляецца, дзе юнак узяў пісталет, адзначае sputnik.by.