У Брэсце двое дзяцей і іх маці атруціліся чадным газам

У Брэсце двое дзяцей і іх маці атруціліся чадным газам

У Брэсце двое дзяцей і іх маці атруціліся чадным газам. Як інфармуе прэс-служба МНС, уначы 8 сакавіка ў Брэсцкую дзіцячую абласную бальніцу прывезлі дзяўчынак 2002 і 2006 гадоў нараджэння. Іх 41-гадовую маці шпіталізавалі ў Брэсцкую гарадскую бальніцу хуткай меддапамогі. Іх стан ацэньваецца, як сярэдняй цяжкасці.

Адзначаецца, што сям'я жыве ў прыватным доме. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала няспраўнасць газавага ацяпляльнага катла. Праводзіцца праверка.

Як паведамляла Еўрарадыё, сёлета ў розных рэгіёнах краіны (у Барысаўскім, Слуцкім і Рагачоўскім раёнах) чадным газам атруціліся 10 чалавек, яны загінулі (з іх 6 — у Барысаве).