У бліжэйшыя дні захаваецца цёплае надвор'е

10 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет.
У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны.
Уначы тэмпература паветра будзе ад 2 марозу да 3 цяпла, удзень прагназуецца 1-6 вышэй за нуль.
У сераду, 11 снежня, будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і зранку месцамі, а ўдзень па поўдні краіны магчымыя невялікія кароткачасовыя ападкі — мокры снег і дождж, слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Уначы тэрмометры пакажуць -4...+2, удзень пацяплее да -2...+4.
12 снежня будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, днём месцамі парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе ад 4 марозу да 2 цяпла. Удзень прагназуецца ад -2 па поўначы да +5 па поўдні Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.