У Беразіно раптоўна знікла гарачая вада
"Тэрміновы рамонт" у Беразіно / t.me/berezinonews/
У Беразіно ў Мінскай вобласці раптоўна знікла гарачая вада. Мясцовая ЖКГ тлумачыць гэта неабходнасцю "тэрміновага рамонту цеплавой сеткі ў раёне басейна". "Прыносім нашы прабачэнні за раптоўнасць", — пішуць камунальнікі.
Паколькі падачу гарачай вады рана ці позна давялося б спыняць (для "падрыхтоўкі аб'ектаў (кацельні і цеплавыя сеткі) да ацяпляльнага перыяду"), ЖКГ скарысталася нагодай — згаданым рамонтам. Жыхароў Беразіно спрабуюць супакоіць тым, што гарачую ваду вернуць раней, чым праз два тыдні.
t.me/berezinonews/