У Белгарадзе адкрылі помнік Аляксандру Салжаніцыну

Як паведамляе Lenta.ru, манумент з'явіўся на алеі Нобелеўскіх лаўрэатаў Белгарадскага дзяржаўнага універсітэта 26 верасня. Побач з ім скульптуры Івана Буніна і Міхаіла Шолахава. Аўтар усіх помнікаў —Анатоль Шышкоў.

Як Васіля Быкава у Беларусі, Аляксандра Салжаніцына называлі сумленнем Расіі. Ён узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па літаратуры ў 1970 годзе “за маральны моц, з якім ён кіраваўся няўхільным традыцыям рускай літаратуры”. Аўтар “Архіпелаг ГУЛАГ”, “У крузе першым”, “Адзін дзень Івана Дзянісавіча” і іншых твораў, што раскрываюць вочы на савецкую рэчаіснасць, памёр у Маскве ў 2008 годзе ва ўзросце 89 гадоў.

Фота: www.moe-belgorod.ru