У “Белавіі” з’явяцца чорныя спісы. Як туды не трапіць?
Самолёт "Белавія" / Еўрарадыё
"Белавія" збіраецца ўвесці чорныя спісы пасажыраў. Гэта можа адбыцца ўжо ў верасні 2024 года. Калі не хочаце застацца без палётаў, прытрымлівайцеся правіл паводзін на борце.
Курыць, піць алкаголь і ламіцца ў дзверы пілотаў забаронена.
У мінулым годзе беларуская авіякампанія зафіксавала 30 здарэнняў на бартах сваіх самалётаў, якія стваралі небяспеку для палёта.
Абысці забарону атрымаецца толькі ў выпадку дэпартацыі з іншай краіны, медыцынскай паездкі ці пры суправаджэнні дзіцяці.