У беларускіх тралейбусаў у Екацярынбургу адвальваюцца "рогі"
У Екацярынбургу паламаліся беларускія тралейбусы / e1.ru
У мінулыя выходныя як мінімум два беларускія тралейбусы ў Екацярынбургу сутыкнуліся з адной і той самай паломкай.
Як пішуць мясцовыя СМІ, у іх адваліліся штангі токапрыёмнікаў — так званыя "рогі". Праз гэта тралейбусы давялося зняць з маршруту. Абодва інцыдэнты здарыліся ў раёне Уральскага навуковага цэнтра.
Прадстаўнікі "Гартранса" расследуюць прычыны здарэння. Мясцовыя СМІ мяркуюць, што паломка магла быць выкліканая недастаткова закручанымі балтамі.
Раней з Расіі пастаянна прыходзілі навіны пра беларускія аўтобусы МАЗ, якія часта загараліся на маршрутах. Апошняе такое здарэнне адбылося 1 снежня.