У Санкт-Пецярбургу зноў загарэўся аўтобус МАЗ
Аўтобус МАЗ зноў загарэўся ў Санкт-Пецярбургу / vk.com/spb_today
Зранку 1 снежня ў Санкт-Пецярбургу зноў загарэўся аўтобус МАЗ-206, піша "Деловой Петербург". Агонь цалкам ахапіў корпус аўтобуса.
Паведамляецца, што аўтобус успыхнуў пасля выезду з парку і не паспеў даехаць да трасы маршруту. У прэс-службе аўтапарку папярэдняй прычынай пажару назвалі ўзгаранне электраправодкі з боку кабіны кіроўцы — "гэта значыць, унутры салона, не ў маторным адсеку".
Гэта не першы выпадак з МАЗамі, якія гараць у Расіі. Сёлета ў Санкт-Пецярбургу нават знялі з рэйсаў 137 МАЗаў за "схільнасць да ўзгарання". У справу нават умяшаўся Аляксандр Лукашэнка, які абвінаваціў расіян у няправільнай эксплуатацыі тэхнікі.