У беларускіх лясгасах вырасла колькасць няшчасных выпадкаў — 8 за месяц

Часцей за ўсй няшчасныя выпадкі здараліся падчас укладвання піламатэрыялаў, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Пра рост няшчасных выпадкаў на вытворчасці заявіў намеснік міністра лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч. Паводле яго, да нядаўняга часу здавалася, што з аховай працы ў лясной галіне навялі парадак. "Але літаральна адзін месяц — чэрвень — і мы ператварылі адзін з найлепшых перыядаў у, можна сказаць, найгоршы. 8 няшчасных выпадкаў за чэрвень, у тым ліку 5 у лясгасах Мінскай вобласці", — адзначыў Крэч.
Часцей за ўсё няшчасныя выпадкі адбываліся падчас работ па ўкладванні піламатэрыялаў, а таксама на тарцавальных станках. Былі і выпадкі са смяротным вынікам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.