У беларускіх калоніях у ШІЗА адпраўляюць зняволеных за праўкраінскую пазіцыю

Пра гэта расказаў праваабаронцам былы палітвязень / Еўрарадыё
У беларускіх калоніях адпраўляюць у штрафны ізалятар за інфармацыю аб поспехах украінскай арміі. Пра гэта распавёў праваабаронцам былы палітвязень Віталь Жук, які нядаўна вызваліўся з бабруйскай калоніі №2.
"Асабліва так было з інфармацыяй аб вайне. Калі ў лісце напісалі, а ты потым ходзіш па атрадзе і кажаш, якія ўкраінцы малайцы і выйграюць на вайне, ці змаглі даць годны адпор рускім, то за такія навіны цябе адразу прыбяруць з жылой зоны", — распавёў ён.
Шматдзетны бацька з Кобрына Віталь Жук быў прыгавораны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі за "абразу Лукашэнкі". Ён выйшаў на волю 17 снежня 2022 года і разам з сям'ёй пакінуў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.