У Беларусі знізілі кошты на цыгарэты

Ад 12 студзеня ў Беларусі зніжаныя кошты на ўсе цыгарэты з фільтрам — як мясцовай вытворчасці, так і імпартныя. Пра гэта інфармуе АФН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па падатках і зборах.

Паведамляецца, што максімальныя рознічныя кошты на цыгарэты з фільтрам з 12 студзеня вяртаюцца да ўзроўню снежня 2014 за пачак.

Нагадаем, што кошты на цыгарэты былі павышаныя з 1 студзеня на 150-5000 рублёў у залежнасці ад маркі.

Фота — tabacopedia.ru