У Беларусі знайшлі "ўнікальную ваду", якую хочуць прадаваць ад $10 за літр
"Па смаку і карысці для здароўя ў яе няма аналагаў" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Беларусі на Палессі знайшлі "ўнікальную ўльтрапрэсную ваду", якую хочуць прадаваць ад $10 за літр (прынамсі столькі каштуе "бельгійскі аналаг"), паведамляе belarus-news.by. У Акадэміі навук кажуць, што стаіць задача выканаць геолагаразведачныя працы і ацаніць яе запасы. Далей будуць шукаць інвестара, які "пабудуе прадпрыемства па разліву гэтых... выдатных вод". Навукоўцы ўжо бачаць у іх "вельмі добры экспартны патэнцыял" і прапануюць "на вадзе зарабіць". Нягледзячы на санкцыі і вайну ва Украіне.
Сцвярджаецца, што ў згаданай вады "па смаку і карысці для здароўя... няма аналагаў". Відаць, гэты праект ужо паклалі на стол Аляксандру Лукашэнку.