У Беларусі забаранілі прадаваць дзіцячую вопратку папулярных брэндаў

Дзіцячая куртка, якую забаранілі прадаваць у Беларусі

Дзіцячая куртка, якую забаранілі прадаваць у Беларусі / Дзяржстандарт

Дзяржстандарт пастанавіў забараніць продажу у Беларусі шэрагу вырабаў папулярных марак. Пад забарону трапіла адзенне маркі Gloria Jeans, прызначанае для дзяцей.

Сярод адзення для дзяўчынак брэнда Gloria Jeans блузка не адпавядала стандартам па паветрапранікальнасці. Джэмпер, спадніцу, наборы шкарпэтак і майткоў забракавалі па паказчыках гіграскапічнасці (здольнасці матэрыялу паглынаць і ўтрымліваць вільгаць з паветра).

Сярод адзення для хлопчыкаў пад маркай Gee Jay пад забарону трапілі тры разнавіднасці куртак і панама. Усе яны таксама не прайшлі праверку на нормы па паветрапранікальнасці.

Паведамляецца, што рэчы былі вырабленыя рознымі кампаніямі — пераважна з Кітая, а таксама з В'етнама і Бангладэш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.