У Беларусі вызвалілі фігуранта гучнай справы пра хабар у памеры $500 тысяч
Сямён Ёкша працаваў гендырэктарам "Беллегпрампраекта". У траўні 2006-га ён і яшчэ двое чыноўнікаў былі арыштаваныя.
Нібыта, яны атрымалі вялізную суму ад расійскіх інвестараў, якія аказаліся беларускімі праваахоўнікамі. Хабар у 500 тысяч долараў лічыўся самым буйным у гісторыі нашай краіны. Ёкша за яго атрыманне быў асуджаны на 11 гадоў калоніі. Пасля шматлікіх судовых разбіральніцтваў, пасля разгляду справы ў Вярхоўным судзе, у жніўні 2014-га яго апраўдалі і вызвалілі.
Як распавёў Сямён Ёкша ў інтэрв'ю газеце "Комсомольская правда в Беларуси", па справе праходзілі таксама намеснік дырэктара па будаўніцтве "Беллегпрампраекта" Мікалай Таўкач і былы дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Ленінскага раёна сталіцы Уладзімір Чыгрын. Першы памёр ад раку яшчэ падчас следства, неўзабаве памерлі яго маці і жонка, дзве дачкі засталіся адныя. Другі падчас следства перанёс інсульт, у той час загінула яго дачка. Чыгрын атрымаў 10 гадоў зняволення.
Ёкша кажа, што ў 2006-м была правакацыя. Яму сказалі, што перададуць "віскі з-за мяжы", а ў чамадане ляжалі долары.
Больш падрабязна пра справу Сямёна Ёкшы гл. тут.
Фота — kp.by