У Беларусі выпусцілі вакцыну "Спутник" па поўным цыкле
Спецыялісты "Белмедпрэпаратаў" выпусцілі першыя доследныя серыі расійскай вакцыны ад каранавіруса, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
22 снежня былі выпушчаныя першыя валідацыйныя серыі вакцыны "Спутник V" і "Спутник Лайт".
Сёння яны адправяцца на кантроль якасці ў інстытут Гамалеі ў Расію. На гэтых узорах будзе даследавацца стабільнасць прэпарата пры захоўванні.