У Беларусі ўпершыню заблакавалі TikTok-акаўнты палітыкаў
Павел Латушка і Святлана Ціханоўская / @pozirkonline
Упершыню зафіксаваныя выпадкі, калі на тэрыторыі Беларусі заблакавалі асобныя акаўнты ў TikTok. Гэта адбылося з акаўнтамі лідараў апазіцыі Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі.
Па-за межамі Беларусі акаўнты гэтых палітычных дзеячаў па-ранейшаму даступныя.
У Беларусі ж пры спробе зайсці на іх акаўнты TikTok піша, што "гэты акаўнт недасяжны ў вашай краіне ці рэгіёне".
Цікава, што блакаванне акаўнтаў адбылося неўзабаве пасля візіту Лукашэнкі ў Кітай. А сацыяльная сетка TikTok акурат з'яўляецца кітайскай.
Заглушка на акаўнце Святланы Ціханоўскай у TikTok