У Беларусі ў сераду будзе да +30 градусаў
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў сераду, 7 ліпеня, у асобных раёнах Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +30 градусаў (у Мінску — 27-29 цяпла). У начныя гадзіны будзе ад +13 да +19 (у сталіцы — ад +15 да +17 градусаў).
Навальніцы, дажджы месцамі магчымыя ўдзень на захадзе краіны.