У Беларусі стала больш на 9 палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек / Еўрарадыё
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі дзевяць чалавек. Гэта Дзмітрый Адарачкін, Андрэй Купрэеў, Вадзім Баранаў, Мікіта Маляр, Максім Палянскі, Пётр Пятруша, Руслан Красаў, Аляксандр Сініца, Аляксандр Труш.
Большасць з іх асуджаныя або ўзятыя пад варту за абразу Лукашэнкі. Таксама ў абвінавачаннях фігуруе паклёп на Лукашэнку, каментар пра супрацоўніка МУС, сарваны чырвона-зялёны сцяг і бел-чырвона-белыя графіці.
На сёння палітвязнямі ў Беларусі лічацца 1444 чалавекі.